21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы (Міжнародны дзень матчынай мовы).
У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, выходзяць спецыяльны выпускі на тэлеканалах у падтрымку этнічных моў традыцый.
Сення у нашым дзіцячым садку дзеці разам з дарослымі чыталі беларускія народныя казкі, разгдядалі ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў, драматызавалі казкі.
Ветлівыя словы, назвы прадметаў і розныя паняцці дапамагалі зацікавіць дзяцей до роднай мовы.
Родная мова
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
I журчыш, як бае байку
Мне бабуля перад сном.
Разгарну буквар вясёлы –
Зноў са мной гаворыш ты,
Мілагучная заўсёды,
Як званочак залаты.
Ніл Гілевіч

